Цэнтр новых ідэй запрашае на абмеркаванне таго, як змяніць сябе, каб змяніць Беларусь!
У новай аўтарытарнай Беларусі паспела вырасці наступнае пакаленне моладзі. Моладзь у дыяспары больш свабодная, але таксама часта абыякавая да дэмакратычнага руху. У гэтым годзе Belarus Future Unconference 2025 будзе прысвечана новаму маладому пакаленню, хто яны, чым яны цікавяцца, як узмацніць іх ролю і надаць новы штуршок дэмакратычнаму руху.
Мерапрыемства пройдзе 29 лістапада і збярэ 100 грамадскіх актывістаў, сацыяльных прадпрымальнікаў, журналістаў і творчых асобаў, каб абмеркаваць новае беларускую моладзь і яе ролю ў будучыні краіны.
Калі: 29/11/2025
Час: 12:45 – 17:15
Дзе: Warsaw
Праграма
12:45 – 13:00
Рэгістрацыя (кава і прысмакі)
13:00 – 13:15
Прывітальнае слова. Леся Руднік (ЦНІ)
13:15 – 14:00
Ці патрэбна новая кроў дэмакратычнаму руху // Як моладзі ажывіць дэмакратычную палітыку
Мы рэгулярна чуем размовы пра тое, што “новыя апазіцыйныя палітыкі” пачынаюць пераўтварацца ў “старых апазіцыйных палітыкаў”. Абмяркуем, чаму палітыка робіцца ўсе менш цікавай для назірання, як прыцягнуць “новую кроў” у дэмакратычны рух і ці магчыма вярнуць увагу і інтарэс да беларускай палітыкі.
Выступоўцы: Арцём Брухан, Маргарыта Ворыхава, астатніх спікерак і спікераў паведамім пазней
Мадэрацыя: Леся Руднік, ЦНІ
14:00 – 14:15
Кава паўза
14:15 – 15:45
Як моладзі нарасціць уплыў. Паралельныя дыскусіі ў фармаце World Cafe.
Падчас двух раўндаў дыскусій у фармаце World Cafe удзельнікі абмяркуюць, як моладзі павялічыць сваю ролю ў палітыцы, медыя, развіцці дыяспары і кантактах з моладдзю ўнутры краіны.
Палітыка – Аліна Харысава – як моладзі набіраць уплыў і прыводзіць новыя кадры ў дэмакратычны рух.
Дыялог – Кацярына Буніна – як выбудоўваць сувязі з маладымі людзьмі ў Беларусі.
Медыя – якія медыя праекты патрэбны для беларускай моладзі. Мадэратарку ці мадэратара паведамім пазней
Дыяспара і супольнасці – Кацярына Дошчычка – як ствараць праекты, якія цікавы маладой дыяспары.
15:45 – 16:00
Кава паўза
16:00 – 16:20
Сто ідэй для Новай Беларусі. Прэзентацыя галоўных напрацовак World Cafe.
Выступоўцы: Спікерак і спікераў паведамім пазней
Мадэрацыя: паведамім пазней
16:20 – 17:05
Бітва за будучыню. Як вярнуць новае маладое пакаленне Беларусі // Як вярнуць беларускую моладзь
На фінальнай дыскусіі мы абмяркуем новае маладое пакаленне Беларусі, ва што яны вераць, што іх хвалюе, што яны цэняць. На колькі беларускія ўлады і Расея маюць на іх уплыў, што яны думаюць пра дэмакратычную Беларусь і як з імі будаваць працу.
Выступоўцы: Спікерак і спікераў паведамім пазней
Мадэрацыя: Антон Раднянкоў, ЦНІ
17:05
Развітальнае слова і фуршэт. Рыгор Астапеня, ЦНІ

