Палiтыка прыватнасці
У адпаведнасці з арт. 13 Рэгламенту Еўрапейскага парламенту і Рады ЕС 2016/679 ад 27 красавіка 2016 г. аб абароне фізічных асобаў у сувязі з апрацоўкай персанальных даных і аб свабодным абарачэнні такіх даных, а таксама аб адмене Дырэктывы 95/46/EC (Агульны рэгламент аб абароне даных) са зменамі (GDPR), інфармуем, што Stowarzyszenie Centrum Nowych Idei (ЦНІ, адрас сядзібы: ul. ALEJA JANA PAWŁA II, nr 43A, lok. 37B, miejsc. WARSZAWA, kod 01-001, REGON: 520747110, NIP: 5272981894) з’яўляецца адміністратарам персанальных даных.
Персанальныя даныя зарэгістраваных на вэб-сайце bfunconf.live асобаў апрацоўваюцца для правядзення набору і ўдзелу ў анлайн-курсах, які рэалізуюцца ў рамках праектаў ЦНІ.
Прадстаўленне персанальных даных добраахвотнае, але неабходнае для ўдзелу ў наборы і далейшым удзеле ў абраным курсе. Падаючы заяўку на ўдзел, заяўнік згаджаецца з Рэгламентам набору на курсы і ў выпадку паспяховага залічэння выказвае згоду на ўдзел у абраным курсе на ўмовах, апісаных у згаданым Рэгламенце.
Даныя заяўнікаў апрацоўваюцца на падставе арт. 6 параграф 1 літ. B GDPR (дзеянні да заключэння дамовы і выкананне дамовы) і арт. 6 параграф 1 літ. F GDPR (юрыдычна абгрунтаваны інтарэс адміністратара).
ЦНІ нясе адказнасць за выкананне патрабаванняў адносна апрацоўкі інфармацыі і з’яўляецца першым кантактам для рэалізацыі правоў, якія вынікаюць з GDPR.
У рамках апрацоўкі даных доступ да іх таксама атрымліваюць праектныя партнёры ЦНІ для ўдзелу ў працэсе набору ўдзельнікаў.
Доступ да даных можа быць прадстаўлены і іншым катэгорыям суб’ектаў, у тым ліку донарам і арганізацыям, якія аказваюць паслугі па аўдыту і ацэнцы праектаў, а таксама іншым дзяржаўным і судовым органам, упаўнаважаным праводзіць аўдыт.
Даныя будуць захоўвацца ў адпаведнасці з патрабаваннямі донараў на працягу 5 гадоў з даты завяршэння праекту, у рамках якога выкладаецца абраны курс. Даныя не будуць апрацоўвацца з дапамогай сістэмаў аўтаматызаванага прыняцця рашэнняў. Даныя не будуць перадавацца за межы Еўрапейскай эканамічнай прасторы.
Зарэгістраваныя асобы маюць права на доступ да сваіх персанальных даных, іх выпраўленне, выдаленне або абмежаванне апрацоўкі, а таксама права адмовіцца ад далейшай апрацоўкі ў той ступені, у якой гэта прадугледжана GDPR. Па пытаннях, звязаных з персанальнымі данымі, у тым ліку адносна вашых правоў, звяртацца да прызначанага Фондам ЦНІ інспектара па абароне даных на адрас электроннай пошты: info@newideas.center.
Інфармуем, што кожная зарэгістраваная асоба мае права падаць скаргу ў орган нагляду: Старшыні Упраўлення па абароне персанальных даных у Варшаве (https://uodo.gov.pl/).
Мы выкарыстоўваем файлы cookie, каб забяспечыць больш зручнае карыстанне нашым сайтам.
Пры першым наведванні вэб-сайту наведвальніку прапаноўваецца выбар: пагадзіцца («Прыняць файлы cookie») або адмовіцца («Адхіліць файлы cookie») ад размяшчэння файлаў cookie.
Прыняць файлы cookie: Націснуўшы на гэтую опцыю, наведвальнік дае згоду на размяшчэнне ўсіх файлаў cookie для:
аптымальнага функцыянавання вэб-сайту, магчымасці падзяліцца інфармацыяй у сацыяльных сетках, збору статыстыкі.
Адхіліць файлы cookie: націснуўшы на гэтую опцыю, наведвальнік не дае згоды на размяшчэнне любога з вышэйзгаданых файлаў cookie. У гэтым выпадку размяшчаецца толькі тэхнічны файл cookie, асноўная мэта якога — запомніць абраныя опцыі наведвальнікаў. Гэты файл cookie размяшчаецца на час сеансу карыстальніка (час, выдаткаваны на прагляд зместу вэб-сайту) і будзе аўтаматычна выдалены па заканчэнні дадзенага сеансу. Выбар опцыі «Адхіліць файлы cookie» не замінае вашай навігацыі па вэб-сайце.
Выбар не зроблены: Калі наведвальнік не прымае і не адмаўляецца ад файлаў cookie, вэб-сайт разглядае гэта як адмову ад размяшчэння файлаў cookie і ўсе звязаныя з гэтым функцыі ставяцца на паўзу да таго часу, пакуль не будзе зроблены выбар.
Ніякія файлы cookie не будуць размяшчацца на прыладах наведвальнікаў, пакуль на гэта не даецца згода, націснуўшы на опцыю «Прыняць файлы cookie».